ПА РЭ дасць ацэнку беларускім БЕЗВЫБАРАМ2025! У Страсбургу ўсё ж адбудуцца тэрміновыя дэбаты па сітуацыі ў Беларусі, па выніках якіх будзе прагаласавана і рэзалюцыя, праект якой падрыхтавалі даккладчыкі па Беларусі Пятру і Зінгерыс. Праект рэзалюцыі уключае падрабязны аналіз сітуацыі ў Беларусі. А таксама высновы, Асамблея: 👉”падкрэслівае, што дэмакратычныя выбары немагчымыя без павагі да правоў чалавека, у прыватнасці свабоды слова, сходаў і асацыяцый;
👉 лічыць, што так званыя выбары, арганізаваныя ў Беларусі 26 студзеня 2025 года, не адпавядаюць мінімальным міжнародным стандартам дэмакратычных выбараў;
👉мяркуе, што няма ніякіх падставаў для прызнання легітымнасці Аляксандра Лукашэнкі ў якасці прэзідэнта” “Лукашэнка сцвярджае што яму пляваць на такія рэзалюцыі, але гэтыя пляўкі далей люстэрка, ў які глядзіцца беларускі правіцель не далятаюць”, - лічыць Анатоль Лябедзька
2 ссылки