‼️Каардынацыйная рада: Павел Латушка паведаміў у праваахоўныя органы аб знікненні Анжалікі Мельнікавай 25 сакавіка знікла спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. З таго часу сувязі з ёй няма. Паводле наяўных звестак, яна не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы
⚡️ Афіцыйная інфармацыя аб часовым выкананні абавязкаў Спікера У сувязі з немагчымасцю Спікеркі Каардынацыйнай рады Анжэлікі Мельнікавай выконваць свае абавязкі, яе паўнамоцтвы часова перайшлі да Віцэ-спікеркі Стасі Гліннік. Згодна з рэгламентам, Віцэ-спікер выконвае функцыі Спікера ў перыяды змушанай адсутнасці, а пры немагчымасці выканання Спікерам сваіх абавязкаў набывае ўсе яго правы і абавязкі да абрання новага Спікера. Больш падрабязная інфармацыя будзе апублікаваная пазней
Інфармую, што з 25 сакавіка адсутнічае сувязь са спікеркай Каардынацыйнай рады Беларусі Анжалікай Мельнікавай. Па наяўнай інфармацыі яна не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы. Мы спадзяемся на лепшае, але разумеем, што першыя асобы дэмакратычных сіл Беларусі з'яўляюцца прыярытэтнымі мэтамі спецслужбаў рэжымаў у Беларусі і Расіі